Рубрика

Управленческая команда

МЧС информирует

Архивы
Контакты
Наша школа находится по адресу:
д. Лопатино, ул. Школьная 16а.
Почтовый индекс
: 247013
Телефон:
 8 0(232) 92-43-29
E-mail:
lopatino_school@grumk.by
Доехать до школы можно с автовокзала города Гомеля.
 Ежедневные рейсы:5:50, 7:30, 14:05, 16:14, 20:10. По будням: 11:00.
Статистика

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У дзяржаўнай установе адукацыі «Лапацінская сярэдняя школа» гэтая дата не прайшла незаўважана. З мэтай выхавання павагі да роднага слова, развіцця творчых здольнасцей вучняў і папулярызацыі беларускай літаратуры пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Гагарынай Таццяны Алегаўны быў праведзены конкурс чытальнікаў пад назвай “Жанчына — гэта цэлы свет”. Таксама была наладжана выстава пад назвай «Славутыя жанчыны Беларусі».


У мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел вучні з 1-га па 10-ы класы. Агульная колькасць удзельнікаў склала 15 чалавек. Асаблівасцю конкурсу стала тое, што ўсе выбраныя творы былі прысвечаны беларускім жанчынам. Гучанне паэтычных радкоў стварыла ў зале асаблівую атмасферу, паколькі тэматыка вершаў была надзвычай разнастайнай і кранальнай.
Вучні пачатковых класаў чыталі вершы пра самых блізкіх і родных людзей — матуль, перадаючы ўсю любоў і цеплыню дзіцячых сэрцаў.
Вучні сярэдняга і старэйшага звяна прадставілі творы, якія ўслаўляюць працу жанчын-сялянак, іх нялёгкую долю і залатыя рукі, якімі спрадвеку трымалася беларуская зямля.
Таксама вельмі душэўна прагучалі вершы, прысвечаныя подзвігу жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя выступленні выклікалі ў сэрцах слухачоў гонар і пачуццё глыбокай удзячнасці за мірнае неба.
Не абмінулі ўвагай і вершы, якія апяваюць непаўторнасць беларускай жанчыны, яе пяшчотны воблік і духоўную прыгажосць.
У якасці ўдзячных слухачоў і гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі настаўнікі, вучні розных класаў, а таксама бацькі. Іх апладысменты падтрымлівалі юных чытальнікаў і стваралі святочную, сардэчную атмасферу.
Слова для віншавання было прадастаўлена дырэктару Дома культуры вёскі Лапаціна Галавей Наталлі Аляксандраўне, якая яшчэ раз нагадала ўсім прысутным пра значэнне роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека. Яна падкрэсліла, што мова — гэта не проста сродак зносін, а душа народа, яго гісторыя і спадчына, якую мы павінны берагчы і перадаваць з пакалення ў пакаленне.

Кульмінацыяй свята стала ўзнагароджанне ўдзельнікаў. Усе канкурсанты былі адзначаны дыпломамі.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і творчай атмасферы. Яно яшчэ раз пацвердзіла, што цікавасць да беларускай мовы і літаратуры сярод падрастаючага пакалення ёсць, і яна сапраўды жывая.