Версия для слабовидящих

Рубрика

МЧС информирует

Архивы
Контакты
Наша школа находится по адресу:
д. Лопатино, ул. Школьная 16а.
Почтовый индекс
: 247013
Телефон:
 8 (232) 92-43-29
E-mail:
lopatino_school@grumk.by
Доехать до школы можно с автовокзала города Гомеля.
 Ежедневные рейсы:5:50, 7:30, 14:05, 16:14, 20:10. По будням: 11:00.
Статистика

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 8 па 13 мая ў нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Кожны дзень прайшоў пад знакам пэўнага пісьменніка. Напрыклад, серада была прысвечана жыццю і творчасці Я. Купалы, чацвер – М. Багдановічу, пятніца – Я. Коласу, субота – В. Быкаву. Таксама вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у лінгвістычных конкурсах “Кніга – гэта цэлы свет”, “Любі, шануй і ведай родную мову”. Кожны дзень абнаўлялась выстава кніг беларускіх пісьменнікаў  “З любоўю да роднага слова”. Усе вучні прынялі ўдзел у конкурсе крыжаванак, дзе прадэманстравалі самастойна падрыхтаваныя лінгвістычна-літаратурныя крыжаванкі. Фіналам тыдня стала самае вясёлае мерапрыемства: конкурс чытальнікаў баек “Гавары са мной па-беларуску”.  Вучні 2-10 класаў не толькі прадэманстравалі свае артыстычныя здольнасці, але і падрыхтавалі дэкарацыі і касцюмы. Пераможцы былі вызначаны ў кожнай узроставай катэгорыі. Эстэтычнае задавальненне атрымалі не толькі вучні, але і іх настаўнікі.