21 лютага — Дзень роднай мовы
Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я.Колас)
21 лютага — Дзень роднай мовы.
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
21 лютага ў нашай школе прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Для вучняў 9-11 класаў быў праведзены моўны турнір «Мова — душа народа». Вучні 5-8 класаў сталі ўдзельнікамі спаборніцтва «Знаўцы роднай мовы», дзе дзеці не толькі прадэманстравалі свае веды па мове, літаратуры, гісторыі, але і даведаліся шмат новага. Таксама былі арганізаваны стэнд з інфармацыяй пра пісьменнікаў- юбіляраў 2023 года і выстава новых выданняў твораў беларускай літаратуры. На кожным перапынку гучала беларускае слова: вучні слухалі вершы беларускіх пісьменнікаў у выкананні артыстаў, а таксама народныя і аўтарскія беларускія песні.