Конкурс чытальнікаў вершаў на роднай мове
24 лютага ў нашай школе прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў на роднай мове. Удзельнікамі сталі вучні з 1 па 10 клас. Гучалі ўсім вядомыя і такія блізкія вершы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова. Таксама ўсім прыйшліся да душы вершы сучасных беларускіх аўтараў. Вучні, іх бацькі, настаўнікі атрымалі сапраўдную асалоду ад мерапрыемства.