Наш зямляк Андрэй Макаёнак
З 3 па 12 лістапада ў Лапацінскай сярэдняй школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага драматурга Андрэя Макаёнка.
Вучням школы быў прадстаўлены дакументальны фільм “Незацюканы апостал”, у якім вядомыя беларускія пісьменнікі, рэжысёры, крытыкі далі ацэнку творчасці Андрэя Ягоравіча Макаёнка.
Вучні 10 класа падрыхтавалі вусны часопіс-прэзентацыю пра жыццёвы і творчы шлях славутага творцы, з якім выступілі перад вучнямі 5-9 класаў.
Яны з задавальненнем апавядалі пра дзіцячыя гады пісьменніка, цікавыя жыццёвыя факты. Прэзентацыя змясціла шмат фатаграфій з сямейнага альбома драматурга, агляд яго твораў, ушанаванне памяці таленавітага чалавека.
Вучні 8 класа падрыхтавалі віртуальную выставу твораў знакамітага драматурга. А таксама пазнаёмілі вучняў з экспанатамі віртуальнага музея Андрэя Макаёнка.
Вучні 9-11 класаў пазнаёміліся з экранізацыяй фільмаў “Трыбунал” і “Зацюканы апостал”. Нягледзячы на тое, што кінастужкам гэтым ужо шмат гадоў, яны выклікалі ў вучняў жывую цікавасць да творчасці А. Макаёнка. А востры і трапны гумар драматурга выклікаў глыбокія эмоцыі ў душы падлеткаў. Творы прымусілі задумацца, паразважаць, зрабіць грунтоўныя высновы для сябе.